9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купляць расейскі газ па рынкавай цане Беларусі не па кішэні

8

Выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі, першы віцэ-прэм'ер Расеі прызнаў, што Расея пастаўляе газ Беларусі па таннейшай цане, чым для іншых еўрапейскіх спажыўцоў. "Сёння Еўропа плаціць за тысячу кубаметраў газу 314 даляраў. Лукашэнка сказаў, што ў яго няма такіх грошай", – сказаў Сяргей Іваноў.

Пры гэтым ён адзначыў, што цэны на расейскія энерганосьбіты не залежаць ад знешняй палітыкі Расеі. "Сувязь цэн на нафту і газ з палітыкай? А яе няма", – сказаў Сяргей Іваноў, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі. "Мы нікому не пастаўляем газ бясплатна", – падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер Расеі.

Паводле яго слоў, цана на расейскія энерганосьбіты вызначаецца "ўсім вядомай празрыстай рынкавай формулай", перадае "Інтэрфакс".

Паводле пяцігадовага кантракту, падпісанаму 31 студзеня 2006 года, з 2008 года цана на газ для Беларусі будзе вызначацца па формуле, прывязанай да кошту нафтапрадуктаў на еўрапейскіх рынках.

У 2008 годзе яна павінна скласці 67% ад цаны для еўрапейскіх спажыўцоў, у 2009-м – 80%, у 2010-м – 90%, у 2011-м – 100% ад сярэднееўрапейскай цаны на газ за вылікам транспартных выдаткаў. Цяпер Беларусь купляе газ у Расеі па цане 119 даляраў за тысячу кубаметраў.

Сямашка: цана на газ будзе «прымальнай»

Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам 7 лютага 2008 года ў Менску, што па прагнозах беларускага ўрада, кошт расейскага газу ў другім квартале 2008 года застанецца прымальным. Віцэ-прэм'ер нагадаў, што цана 119 даляраў за тысячу кубаметраў – гэта нармальная цана, піша «Тэлеграф».

"Нашы прагнозы адносна цаны на другі квартал цалкам спрыяльныя", – удакладніў Уладзімір Сямашка.

Нагадаем, паводле афіцыйнай інфармацыі цана павялічыцца на 10% і складзе ледзь больш за 130 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках