9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разнарадка БРСМ: вы мусіце прызнацца ў каханьні да Лідзіі Ярмошынай!

22

У рамках акцыі да Дня Сьвятога Валянціна, якую праводзіць БРСМ, сябрам арганізацыі дасланы спіс "вядомых дзеячаў", каму трэба прызнацца ў каханьні.

Асабістасьцю дакумента з'яўляецца тое, што са структураў БРСМа патрабуюць абавязкова ў пэўны тэрмін прадаставіць валянцінку да кожнага са сьпісу "моладзевых куміраў". Спіс вызначаўся цэнтралізавана і выданне >"Бюллетеньонлайн" прыводзіць яго ніжэй.

Намінацыя першая – беларускія эстрадныя выканаўцы і группы:

Алеся, Іна Афанасьева, Улада, Ларыса Грыбалёва, Ірына Дарафеева, Пётр Ялфімаў, Сяргей Мінскі, Ксенія Сітнік, Паліна Смолава, "Цягні-Піхай", Аляксей Хлыстоў, Дзьмітры Калдун, Іскуі Абалян, Ядзьвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Вольга Барабаншчыкава, Дзьмітры Жыгалковіч, Георгі Калдун, Руслан Аляхно, Ялена Грышанава, "J-mors", Дзьмітры Качароўскі, Анатоль Ярмоленка.

Намінацыя другая – вядучыя беларусіх тэлеканалаў:

Сьвятлана Бароўская, Дзмітры Дарафееў, Сяргей Кухто, Вольга Галякова, Сяргей Савіцкі, Аляксандр Сярэбраньнікаў, Ірына Смольская, Алена Сьпірыдовіч, Алена Хадаронак, Дзяніс Кур'ян, Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі, Каліна Вярдомская.

Намінацыя трэцяя – беларускія спартсмэны:

Вадзім Дзевятоўскі, Іван Ціхан, Марына Лобач, Аляксей Ігнашэў, Максім Мірны, Ўладзімір Ваўчкоў.

Асобы з ліку грамадскіх і палітычных дзеячы, якім сябрам БРСМ дазволена і рэкамендавана прызнавацца ў каханьні:

Ермакова Надзея Аляксееўна, Ярмошына Лідзія Міхалаўна, Пяткевіч Натальля Ўладзіміраўна, Аўдзеева Натальля Пятроўна, Мухін Алесь.

Акрамя гэтага, моладзь мае магчымасьць адаслаць паштоўкі нараджэнцам свайго горада, раёна – “дэпутатам” так званага парламенту: “савета рэспублікі” і “палаты прадстаўнікоў”, вядомым творчым асобам: артыстам, музыкантам, мастакам. І нават, асабіста Лукашэнке.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках