9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кебіч пра Лукашэнку: «Вечнай улада не бывае»

21

«Калі ты ва ўладзе, ты ў фаворы. Але калі ты яе пазбаўляешся, ад цябе ўсе адварочваюцца. Я спачуваю Лукашэнку, таму што гэта яму яшчэ маецца перажыць. Вечнай улада не бывае, асабліва цяпер. Яна можа быць вельмі працяглай, але не вечнай», – заявіў экс-прэм'ер беларускага ўрада Вячаслаў Кебіч у інтэрв'ю расейскага газеце «Время новостей».

Палітык задаволены, што адышоў ад улады ў свой час. «Я вельмі задаволены, што адышоў ад улады, інакш наўрад ці мне атрымалася б пражыць столькі гадоў. Цяжка сабе ўявіць, як мардуе ўлада. Там нічога не даецца лёгка. Сёння я магу пажыць хаця б на заходзе жыцця ў сваё задавальненне. Рыбу палавіць, улетку грыбоў пазбіраць... Я быў пазбаўлены гэтага шмат гадоў, а Лукашэнка пазбаўлены гэтага цяпер», – адзначыў Кебіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках