9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона белыя сьцягі на дэманстрацыі ў Вільні (Фота)

1

16 лютага – Дзень незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі. У гэты дзень Аб’яднаньне студэнтаў беларускага Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта павіншавала жыхароў Вільні зь іх нацыянальным сьвятам. Апоўдні каля тысячы чалавек сабралося на пляцы перад Канцэлярыяй прэзыдэнта ў цэнтры Старога горада.

“На сьвята, якое доўжылася прыкладна гадзіну, былі запрошаны шматлікія эўрапейскія амбасадары. Ва ўсіх прысутных быў сьвяточны настрой. Мы таксама далучыліся да віншавання. Цягам некалькіх хвілін мы распаўсюдзілі дзьве сотні ўлётак, у якіх нагадвалася, што ў гэтым годзе спаўняецца 90 год беларускай дзяржаўнасьці. Мінакі з вялікім задавальненьнем прымалі віншаваньні і дзякавалі за падтрымку. Шмат хто зь мінакоў проста падыходзіў фатаграфавацца на памяць, віленчукі вельмі цікавяцца Беларусьсю”,– кажа ініцыятар акцыі, актывіст “Маладога Фронта” Кірыл Атаманчык.

Сьвята будзе працягвацца яшчэ два дні. На Катэдральнай плошчы ў Вільні плянуецца арганізаваць вялікі канцэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках