Мяса і малако зноў падаражэюць
3- 18.02.2008, 8:45
Цэннікі ў крамах у Беларусі і так б'юць па кішэні. А тут яшчэ з'явілася інфармацыя, што малако і мяса могуць зноў падаражэць – на гэтым настойваюць у Мінсельгасхарчы.
– Як вы ставіцеся да такой прапановы? – спытала «КП в Беларуси» ў міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі на прэс-канферэнцыі. Бо менавіта ад гэтага міністэрства будзе залежаць канчатковае рашэнне наконт чарговага падвышэння цэн.
– Мы яго вельмі ўважліва разглядаем. Хутка прымем рашэнне.
– Цэны будуць расці?
– На рынку ўсё будзе стабільна, – унікліва сказаў міністр.
– А ці не здаецца вам, што цэннікі ў крамах і так занадта высокія? – не ўтрымаліся мы.
– Хлеб масавых гатункаў, малако, усе нізкагатунковыя тавары мясамалочнай групы – у нас на іх і так нізкія цэны. З'ездзіце ў Расею – там даражэй будзе.
На гэтым гутарка з міністрам скончылася. А журналісты адправіліся ў краму і паглядзелі на цэннікі. Самы звычайны батон «Апетытны» ў менскай краме каштуе 1040 рублёў. Баханка «Водару» – 1120. Пакет малака – 1210. Калі купляць гэтыя тры прадукты кожны дзень, то ў месяц будзе больш 100 за тысяч. Дададзім да гэтага якую-небудзь недарагую каўбасу па 7 тысяч рублёў за кіло. У выніку нават купля самых танных тавараў абыдзецца ў 160 тысяч рублёў – гэта палова сярэдняй пенсіі ў Беларусі!