9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўвяла забарону на экспарт пшаніцы ў Беларусь

3

Расея ўводзіць часовую забарону на экспарт пшаніцы і мясліна ў дзяржавы мытнага саюза – Беларусь і Казахстан. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр РФ Віктар Зубкоў, паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на прэс-службу ўрада.

"Усталяваць часовую забарону экспарту пшаніцы і мясліна, якія вывозяцца з тэрыторыі РФ у дзяржавы-ўдзельніцы пагадненняў аб мытным саюзе. Мінэканамразвіцця сумесна з МЗС РФ паведаміць пра ўвядзенне дадзенай забароны ўрадам дзяржаў-удзельніц пагадненняў аб мытным саюзе і правядзе неабходныя кансультацыі з імі", – гаворыцца ў дакуменце.

Забарона ўступае ў сілу пасля заканчэння аднаго месяца з дня афіцыйнага апублікавання пастановы і будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2008 года ўключна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках