9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіча вызвалілі пасля допыту

4

Лідэра руху «За свабоду!» Аляксандра Мілінкевіча вызвалілі пасля таго, як дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай пасля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску, а таксама па справе палітвязня Андрэя Кіма.

Лідэр руху «За свабоду!» быў затрыманы каля 12 гадзін каля дома-музея РСДРП разам з актывістамі руху Алесем Лагвінцом і Аляксеем Крывальцом. Іх затрымалі некалькі супрацоўнікаў у цывільным і даставілі ў следчы камітэт МУС. Дапытвалі ўсіх затрыманых цягам некалькіх гадзін па адным у розных кабінетах, пасля чаго вызвалілі.

Між іншым, у следчым камітэце па-ранейшаму знаходзяцца адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў і дэмакратычны актывіст Вячаслаў Сіўчык. Як паведамляе «Наша ніва», да іх прыехаў прадстаўнік амерыканскай амбасады

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках