«Няправільным» афганцам пагражаюць
- 20.02.2008, 13:53
Праваабаронца Алег Воўчак мае намер неўзабаве звярнуцца ў пракуратуру з заявай, у якой просіць разабрацца з пагрозамі фізічнага ціску ў яго адрас, дасланымі па электроннай пошце.
Невядомыя абяцаюць прывесці ў дзеянне свае пагрозы ў выпадку, калі А.Воўчак, які праходзіў службу ў Афганістане, не адмовіцца збіраць подпісы афганцаў, не згодных з адменай ільгот. Вось што распавёў «Белорусскому партизану» сам Воўчак:
– Сабраныя і перададзеныя ў Міністэрства абароны, КДБ, Савет міністраў, Канстытуцыйны суд і парламент каля 400 такіх подпісаў. Аднак подпісы збіраюць і іншыя актывісты. Паводле нашай інфармацыі, усяго сабраныя не менш за 2,5 тысячы такіх подпісаў.
Дарэчы, 15 лютага – у дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана – Алег Воўчак і іншыя хацелі заняцца зборам подпісаў падчас спецыяльнай цырымоніі на Выспе слёз у цэнтры Менска. Дамовіліся, што ўсе жадаючыя падпісацца супраць адмены льгот павінны сабрацца каля каменя «Гардзез» на Выспе. Але потым выявілі, што каменя як такога ўвогуле няма. А прыкладна 30 маладых чалавек у цывільным проста блакавалі групу О.Воўчака і не далі ёй працаваць.