9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Навучальны» год БНР пачаўся

У Гародні пачалася серыя лекцый, прысвечаная 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэтым БелаПАН паведаміў адзін з каардынатараў аргкамітэта па стварэнні руху "За Свабоду" Павал Мажэйка.

Паводле яго слоў, першая публічная лекцыя "1918 год – парад незалежнасцяў. Беларусы роўныя сярод роўных" адбылася ўвечары 20 лютага. "Чаму беларусы, абвясціўшыя ў 1918 годзе аднымі з першых у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе дзяржаўную незалежнасць, не здолелі яе абараніць? Уласны погляд на гэтую праблему і вынікі шматлікіх даследаванняў прадставіў доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Лекцыя суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй", – паведаміў П.Мажэйка.

Паводле яго інфармацыі, кожны другі тыдзень на цягам трох месяцаў жыхарам Гародні будуць прапанаваныя новыя лекцыі, з якімі выступяць вядомыя гісторыкі, публіцысты, філосафы, пісьменнікі, журналісты. Тэмы найбліжэйшых лекцый – "Радкевіч vs Каліноўскі: анатомія палітычнага даносу"; "Патоп" у Беларусі: знішчэнне народа"; "Скасаванне статусу Вялікага княства Літоўскага: прававы шок для беларускай шляхты"; "Беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ стагоддзя як фінансавы праект" і інш.

"Гэтыя лекцыі праходзяць у рамках Года беларускай дзяржаўнасці. Ініцыятарам надання 2008 году статусу Года беларускай дзяржаўнасці выступіла МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", – нагадаў П.Мажейка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках