9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: «Беларус на ўсю краіну паведаміў, што марыць мець гранатамёт»

53
Расейскія СМІ: «Беларус на ўсю краіну паведаміў, што марыць мець гранатамёт»

Жыхар Беларусі, дзе СМІ падвергнутыя жорсткай цэнзуры з боку ўлад, у прамым эфіры аднаго з мясцовых тэлеканалаў распавёў пра сваю мару мець гранатамёт пры сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, пішуць сёння расейскія СМІ.

У праграме «Белорусское времечко» на тэлеканале ЛАД абмяркоўваліся спосабы здымання псіхалагічнай напругі. У студыю патэлефанаваў мужчына і паскардзіўся на дэпрэсію пасля разводу з жонкай. Далей ён распавёў, што дэпрэсію ён здымае з дапамогай рыбалкі, а вось на пытанне вядучай «А якая ваша самая вялікая мара?» беларус у прамым эфіры на ўсю краіну нечакана адказаў: «Мець у руках гранатамёт і прэзідэнта насустрач», піша «Общая газета».

Раней у гэтай жа перадачы адбылася падобная нечаканасць, з прычыны якой нейкі супрацоўнік паплаціўся пасадай. Тады на пытанне "Што б Вы хацелі змяніць у сваім жыцці?" прагучаў адназначны адказ – прэзідэнта, піша NEWSru.com.

Адзначым, што ў лістападзе мінулага года камісія Генеральнай Асамблеі ААН па правах чалавека раскрытыкавала ўрад Беларусі. У дакуменце арганізацыі гаварылася, што "сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе працягнула істотна пагаршацца".

Камісіяй ААН выказваецца "глыбокая заклапочанасць" тым, што Менск рэгулярна выкарыстоўвае крымінальныя суды для барацьбы з палітычнымі супернікамі, журналістамі і праваабаронцамі. У сувязі з гэтым амбасадар ЗША ў Залмай Халілзад ізноў назваў Лукашэнку "апошнім дыктатарам Еўропы".

Адзначым таксама, што ў рэйтынгу свабоды прэсы ў 2007 годзе Беларусь заняла 151-ае месца, у той час як Расея – 144-ае.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках