Кіраўнік офісу АБСЭ: Казуліну павінны даць магчымасьць прысутнічаць на пахаваньні
- 25.02.2008, 16:20
Кіраўнік менскага офісу АБСЭ амбасадар Ханс-Ёхен Шміт лічыць, што Аляксандру Казуліну павінна быць дадзена магчымасьць прысутнічаць на пахаваньні жонкі Ірыны.
Пра гэта ён заявіў у інтэрвію “Інтэрфаксу”.
Спадар Шміт нагадаў, што вызваленьне палітвязьня зьяўляецца адным з пунктам у дыялёгу паміж Эўразьвязам і беларускімі ўладамі.