24 красавiка 2024, Серада, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар ЕЗ заклікае ўлады Беларусі вызваліць Казуліна

9

Камісар Еўразвяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заклікае беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Казуліна. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай 25 лютага на інтэрнэт-сайце Еўракамісіі.

Нагадаем, жонка апазіцыйнага палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Казуліна сканала ўвечары 23 лютага, аднак пытанне аб падаванні яе мужу кароткатэрміновага водпуску ў сувязі з пахаваннямі дагэтуль не вырашанае. У знак пратэсту сям'я Казуліных, а таксама паплечнікі палітыка абвясцілі галадоўку.

Б.Ферэра-Вальднер выказала свае глыбокія спачуванні А.Казуліну і яго дочкам у сувязі з смерцю іх жонкі і маці. "Я вельмі спадзяюся, што беларускія ўлады дазволяць Аляксандру Казуліну прысутнічаць на пахаванні яго жонкі", – сказала еўракамісарка. Яна падкрэсліла, што такое рашэнне ўлад будзе расцэненае як "важны сігнал" для нармалізацыі стасункаў.

"Я чарговым разам заклікаю беларускія ўлады вызваліць А.Казуліна. Спыненне практыкі затрыманняў грамадзян па палітычных матывах стане вельмі паказальным крокам беларускага боку", – заявіла Б.Ферэра-Вальднер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках