19 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЛЯКСАНДР КАЗУЛІН НА ВОЛІ

36
АЛЯКСАНДР КАЗУЛІН НА ВОЛІ

Сёння а першай гадзіне ночы быў вызвалены з калоніі на трое сутак, спецыяльна для ўдзелу ў пахаванні жонкі, палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін.

Былы адвакат і паплечнік палітвязня Ігар Рынкевіч паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што Казуліна прывёз сёння ўначы на аўтамабілі прама з калоніі дамоў на вуліцу Старажоўскую ў Менску начальнік калоніі «Віцьба-3» Віталь Агністыкаў.

Жонка палітвязня Ірына Казуліна сканала 23 лютага. 48-гадовая жанчына пакутавала на анкалагічнае захворванне. У сувязі з тым, што ўлады не адразу вызвалілі палітвязня развітацца з жонкай, Аляксандр Казулін абвясціў галадоўку. 25 лютага да галадоўкі пратэсту далучыліся дочкі апазіцыйнага палітыка. Учора ў цэнтры Менска таксама прайшла акцыя памяці Ірыны Казулінай і з патрабаваннем вызваліць палітвязня Аляксандра Казуліна.

Вызваліць Аляксандра Казуліна патрабуюць Еўразвяз і ЗША. Без вызвалення ўсіх палітвязняў у афіцыйнага Менска не атрымаецца наладзіць стасункі з Еўропай. Толькі ўчора з патрабаваннем вызваліць Казуліна выступілі Еўракамісія, ПА АБСЕ, ПАРЕ, Еўрапарламент, амбасады ЗША, Францыі і Славаччыны.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках