25 красавiка 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз настойвае на поўным вызваленні Казуліна

5

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу па агульнай знешняй палітыцы і бяспекі Хаўер Салана заклікаў беларускія ўлады "неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна". Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Рады ЕЗ.

Х.Салана адзначыў, што "з вялікім смуткам" успрыняў вестку пра заўчасную смерць Ірыны Казулінай, і выказаў спачуванні яе мужу і дочкам.

Па словах Х.Саланы, вызваленне А.Казуліна "будзе азначаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, пяць з якіх ужо былі выпушчаныя на свабоду".

"Я шчыра спадзяюся, што ўлады зробяць гэты крок", – сказаў прадстаўнік ЕЗ.

Як паведамлялася раней, А.Казуліну прадстаўлены трохдзённы водпуск для ўдзелу ў пахаванні жонкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках