24 красавiка 2024, Серада, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: У мяне няма нянавісці да Лукашэнкі

21

Аляксандр Казулін не мае намеру прасіць аб датэрміновым вызваленні, але гатовы сесці за стол перамоваў з уладамі.

"Просьбы аб датэрміновым вызваленні ў мяне ніколі не будзе. Я – невінаваты чалавек", — заявіў у інтэрв'ю БелаПАН палітвязень лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

"Я нідзе ніколі не падпісаўся "асуджаны". Я заўсёды падпісваюся "пазапраўна асуджаны" або "які падвяргаецца палітычным рэпрэсіям і ганенням", – сказаў А.Казулін, падкрэсліўшы, што мае намер дамагацца свайго "поўнага і безумоўнага" апраўдання.

"Цалкам відавочна, што Лукашэнка мог захаваць твар, выпусціўшы мяне па амністыі, – лічыць асуджаны палітык. — Лукашэнка выдатна ведае, што справа супраць мяне сфабрыкаваная. Усе гэтыя гады цынічна, з асобай жорсткасцю здзекаваліся нада мной і маёй сям'ёй".

Пры гэтым А.Казулін падкрэсліў: "ёсць асабістая, а ёсць агульная карысць". "Я гатовы падняцца над асабістым. У мяне няма нянавісці, злосці, раздражнення да Лукашэнкі. У мяне ёсць глыбокі сум і глыбокае шкадаванне, што ён так паступае", – заявіў лідэр БСДП (Грамада).

Па словах А.Казуліна, ён гатовы "сесці за стол перамоваў" з уладамі, калі яны, у сваю чаргу, "гатовыя выявіць добрую волю". "Прадметам гэтых перамоў можа быць істотная змена сітуацыі ў краіне, паляпшэнне ўзаемаадносін з Еўразвязам і ЗША. Я гатовы зрабіць усё магчымае, каб у нашай краіне быў росквіт, дабро, святло, літасць і спачуванне", – заявіў А.Казулін.

Палітык падкрэсліў, што не хоча ператвараць пахаванне сваёй жонкі, якая сканала 23 лютага, у нейкую палітычную акцыю. "Усе пытанні мы можам вырашаць чалавечна, цывілізавана. Пытанне залежыць не ад мяне, а ад самога Лукашэнкі. Калі па-ранейшаму будуць здзекаванні, то я гатовы да самых рашучых дзеянняў", – заявіў Аляксандр Казулін.

Аляксандр Казулін таксама заявіў у інтэрв'ю БелаПАН пра гатоўнасць зноў абвясціць галадоўку, калі яго не вызваляць канчаткова.

"Вярнуўшыся ў калонію, я хачу паглядзець, якія будуць далейшыя дзеянні ўлад. Калі мяне не выпусцяць, я буду працягваць галадоўку, – сказаў ён. – Калі ж мяне выпусцяць, калі мы пачнём весці нармальны цывілізаваны дыялог, пачнём рухацца ў бок паляпшэння сітуацыі і ў краіне, і ва ўзаемаадносінах з Еўразвязам і ЗША, то які сэнс мне аб'яўляць галадоўку? Я буду проста нармальна, спакойна і актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе, дапамагаць нашай краіне".

Аднак А.Казулін адзначыў, што "не мае ніякіх ілюзій" адносна магчымасці свайго вызвалення ў бліжэйшы час. "Я заўсёды чакаю горшага. Я звыкнуўся з гэтым, – сказаў ён. — Бо пытанне ў тым, ці зможа Лукашэнка пераступіць праз самога сябе".

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках