29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы развітваюцца з Ірынай Казулінай (Фота, відэа)

33
Беларусы развітваюцца з Ірынай Казулінай (Фота, відэа)

26 лютага а 20 гадзіне ў Менску пачалася цырымонія развітання з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірынай Казулінай. Больш як тысяча менчукоў і жыхароў іншых гарадоў прыйшлі на плошчу Незалежнасці да Чырвонага касцёла праводзіць у апошні шлях гэтую мужную жанчыну. У жалобнай цырымоніі ўдзельнічаюць яе муж палітвязень Аляксандр Казулін, адпушчаны на трое сутак з калоніі "Віцьба-3" на пахаванне, дочкі Вольга і Юлія, сябры і паплечнікі А.Казуліна.

Зала Чырвонага касцёла не ў стане змясціць усіх жадаючых, якія прыйшлі аддаць даніну памяці Ірыне Казулінай. Большасць людзей прыйшлі з белымі і чырвонымі кветкамі, якія нагадваюць пра колеры нацыянальнага сцяга нашай краіны. Людзі смуткавалі, не хаваючы сваіх слёз.

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк прачытаў памінальную малітву па Ірыне Казуліне, пасля чаго пад зборамі храма загучалі спевы на беларускай і лацінскай мовах у выкананні царкоўнага хору, і пачалася цырымонія развітання з Ірынай Казулінай. Людзі ўскладаюць кветкі і вянкі да труны.

Паніхіда працягнецца ў Чырвоным касцёле да поўдня 27 лютага. А ў 12 гадзін па Ірыне Казулінай будзе адслужаная памінальная імша.

Разам з тым, дагэтуль не вядома, дзе будзе пахаваная Ірына Казуліна. Улады пакуль не далі дазволу на просьбу родных выдзеліць месца для пахавання на Маскоўскіх або Кальварыйскіх могілках у Менску.

Нагадаем, што жонка палітвязня Аляксандра Казуліна Ірына сканала на 49-м годзе жыцця ўвечары 23 лютага ад анкалагічнага захворвання.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках