23 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы людзей праводзілі Ірыну Казуліну ў апошні шлях (Фота, відэа)

17
Тысячы людзей праводзілі Ірыну Казуліну ў апошні шлях (Фота, відэа)

У Менску прайшла цырымонія развітання з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірынай Казулінай. У памінальнай імшы ў Чырвоным касцёле ўзялі ўдзел каля 2000 чалавек. Развітацца з Ірынай Казулінай прыйшла ўся краіна: вядомыя пісьменнікі, мастакі, кампазітары і рэжысёры, лідэры апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі моладзевых рухаў, дыпламаты замежных дзяржаў і простыя грамадзяне.

Да труны з целам Ірыны Казулінай была ўскладзеная вялізная колькасць кветак і вянкоў у нацыянальных бел-чырвона-белых колерах. Людзі не ўтойвалі сваёй жалобы, шмат хто плакаў і выказваў спачуванні блізкім – дочкам Вользе і Юліі і мужу, палітвязню Аляксандру Казуліну, адпушчанаму ўладамі толькі на тры дні для ўдзелу ў пахаванні на патрабаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці.

Цырымонія развітання праходзіла ў Чырвоным касцёле з 20 гадзін 26 лютага да 12 гадзін 27 лютага. Пасля гэтага ў храме прайшла памінальная імша, якую адслужыў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Труну з памерлай вынеслі з храма на руках і, прайшоўшы некалькі сот метраў, паклалі на катафалк.

Пахаваюць Ірыну Казуліну на могілках вёскі Тарасава, што пад Менскам. Улады не знайшлі месца для яе пахавання на Маскоўскіх і Кальварыйскіх могілках, як таго прасілі сваякі.

Заўтра муж памерлай Аляксандр Казулін павінен вярнуцца ў віцебскую калонію, нягледзячы на тое, што ўвесь свет настойвае на яго вызваленні.

Без вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна краіны ЕЗ і ЗША не пойдуць на нармалізацыю стасункаў з афіцыйным Менскам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках