Аўташколы змогуць самастойна прызначыць плату за навучанне
2- 29.02.2008, 8:38
Аляксандр Лукашэнка 28 лютага падпісаў Указ № 131, якім выключаныя з пераліку паслуг, цэны на якія рэгулююцца Саветам Міністраў Беларусі, паслугі па навучанні кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі.
Гэта дазволіць аўташколам самастойна фармаваць памер платы за навучанне з улікам лімітавых індэксаў змянення адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (працы, паслугі), якія зацвярджаюцца урадам.
Неабходнасць прыняцця такога рашэння выкліканая ўстойлівым ростам попыту на паслугі навучальных арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку і перападрыхтоўку кіроўцаў. Аўтамабілізацыя насельніцтва, павелічэнне аб'ёмаў прадпрымальніцтва ў сферы транспартнай дзейнасці і нізкі ўзровень кошту навучання абумовілі ў 2007 годзе ажыятажны попыт на дадзены від паслуг, і як следства – чэргі ў аўташколы.
Але пры гэтым плата за навучанне заставалася фіксаванай, нават з улікам росту плацежаздольнасці грамадзян. І з часам сітуацыя патрабавала занясення змянення ў ранейшы парадак.
Рэалізацыя указу дазволіць прыцягнуць дадатковыя сродкі для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных арганізацый, падвысіць якасць падрыхтоўкі кіроўцаў механічных транспартных сродкаў.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.