28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Рынкевіч: «Гаворка павінна ісці не пра адпачынак, а пра неадкладнае вызваленне Казуліна»

«Гаворка ўжо павінна ісці не пра кароткатэрміновыя адпачынкі на трое сутак, а пра тое, што пазапраўна асуджанага Аляксандра Казуліна трэба неадкладна і безумоўна вызваліць з калоніі. У яго дзеяннях не было складу злачынства, і рана ці позна ўлада будзе змушаная гэта прызнаць», – заявіў юрыст Ігар Рынкевіч у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97, каментуючы словы кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава пра тое, што палітвязень Казулін не меў права быць адпушчаным на пахаванне жонкі.

Што тычыцца адпачынку, то юрыст заяўляе: «Выпадак з Казуліным і ўвогуле кароткатэрміновыя адпачынкі асуджаных рэгулююцца артыкулам 59 Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ. Там адзначана, што права на адпачынак даецца ў выпадку смерці блізкага сваяка. Але ў нататцы дададзена, што пад блізкімі разумеюцца, акрамя мужоў і жонак, члены сям'і, якія не з'яўляюцца сваякамі. Па аналогіі з гэтым праходзіць пытанне з падаваннем спатканняў. Калі даваліся спатканні, а Ірыне Іванаўне раней даваліся спатканні, яе прызнавалі сваяком. Яна падавала дакументы, якія пацвярджаюць сумеснае пражыванне і сумеснае вядзенне гаспадаркі, а таксама наяўнасць агульных дзяцей. Уся сітуацыя, тое, як яны здзекаваліся над сям'ёй Казуліных, патрабуе аднаўлення рэпутацыі. Адгэтуль і каментар Навумава. Гэтая заява настолькі ж цынічная, як і тое, што ў нас нібыта няма палітвязняў».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках