24 красавiка 2024, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Парушэнні» Казуліным рэжыму – выказваў незадаволенасць, не зашпіліў гузік (Поўны спіс)

46

Адміністрацыя калоніі «Віцьба-3», адмаўляючы палітвязню Казуліну ў вызваленні, заявіла, што ён мае 10 парушэнняў рэжыму ўтрымання. Прэс-цэнтру Хартыі’97 стала вядома, што гэта за «парушэнні».

Аб іх распавёў былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.

1. Пакінуў лакальны ўчастак атрада.

2. Выказваў незадаволенасць рэжымам утрымання, чым адмоўна паўплываў на іншых палітвязняў.

3. Прыйшоў на вячэру ў спартовай куртцы і красоўках.

4.Паспрабаваў на сустрэчы перадаць занатоўку адвакату.

5. Адсутнічаў на сваім спальным месцы.

6. Выказаў незадаволенасць пры колькасным пераліку асуджаных.

7. Пасля абеду раней выйшаў з сталовай.

8. Ляжаў на сваім спальным месцы, накрыўшыся коўдрай (пасля 53 дзён галадоўкі).

9. Не зашпіліў гузік адзежы.

10. Заснуў за пяць хвілін да адбоя.

«Такія спагнанні можна даваць кожнаму па дзесяці раз на дзень. Калі за два гады пры такім татальным кантролі ў Казуліна набралася такой дробязі ўсяго нічога – значыць, ён трымаўся годна і не дазваляў сябе правакаваць. Безумоўна, усе гэтыя «парушэнні» будуць абскарджаныя. Казулін павінен быць на свабодзе», – заявіў прадстаўнік юрыдычнай службы Казуліна Ігар Рынкевіч.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках