Жыхары Івацэвічаў праігнаравалі фільм “Іронія лёсу. Працяг”
4- 4.02.2008, 10:29
Фільм “Іронія лёсу-2”, які ўстанавіў рэкорд па касавых зборах у Расіі і іншых краінах СНД і Балтыі, і сабраў за 23 дні амаль 50 мільёнаў долараў, не выклікаў вялікай цікавасці ў жыхароў беларускіх райцэнтраў.
Пра тое, як яго глядзелі ў Івацэвічах, распавядае карэспандэнт "Еўрарадые" Алесь Літоўчык:
“На працяг фільма “З лёгкай парай”, у беларускай глыбінцы ісці не спяшаюцца. Напрыклад, у Івацэвічах, дзе кошт квітка быў усяго 1260 рублёў, за сеанс у першы дзень “Іронію” паглядзела толькі 32 чалавекі, у другі – 63, хоць зала разлічаная на 400 асобаў”.
З 4 лютага ў івацэвіцкім кінатэатры пачнуць дэманстрацыю беларускай карціны “Шчыт Айчыны”. Супрацоўнікі кінавідэапракату спадзяюцца, што на айчынную стужку людзі пойдуць больш актыўна.