9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве бастуюць касіры гіпермаркета

На трэці дзень пасля адкрыцця "Гиппо" забаставалі ягоныя касіры, патрабуючы павышення заробку.

Гіпермаркет адкрыўся 3 лютага толькі ў 15 гадзін, замест шасці гадзін раніцы. Афіцыйная версыя – збой ў кампутарнай сетцы. Але галоўнай прычынай, са слоў саміх удзельнікаў забастоўкі – невялікі заробак і цяжкія ўмовы працы, піша Bulletinonline

Тым часам кіраўнік вобласці Барыс Батура на ранішнім пасяджэнні аблвыканкаму даў нездавальняючую адзнаку працы "Гиппо", назваўшы яго "гадзюшнікам", дзе людзі ў чарзе стаяць па гадзіне".

Гіпермаркет "Гіппа" адкрыўся толькі 1 лютага. Ён стаў першым, які быў пабудаваны ў адным з абласных цэнтраў краіны.

Яшчэ ў 2004 годзе прадпрыемства з замежным капіталам пачало падрыхтоўчыя працы для пабудовы ў Магілёве гіпермаркета. На будаўніцтва было выдаткавана агулам 15 мільёнаў долараў.

Гіпермаркет на вуліцы Маўчанскага адкрылі ўрачыста. Чырвоную стужку на ўваходзе перарэзаў сам мэр горада Віктар Шорыкаў. Ён выказаў вялікую задаволенасць тым, што магілёўцам стаў даступны цывілізаваны гандаль.

У дзень адкрыцця ля гіпермаркета сабраўся вялізны натоўп. Процьма народу імкнулася ў ліку першых пакупнікоў трапіць у гандлёвую залу.

Разам з тым каля трох соцень жыхароў гораду атрымалі ў гіпермаркеце працоўнае месца і заробак. У іх ліку ёсць і прадаўцы, якія раней працавалі на індывідуальных прадпрымальнікаў і з 1 студзеня засталіся з нічым.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках