Юлія Цімашэнка – самы паспяховы прэм'ер Украіны
- 5.02.2008, 13:01
30,2 працэнты грамадзян Украіны назвалі Юлію Цімашэнку найбольш паспяховым прэм'ер-міністрам падчас прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на замову ўкраінскага Інстытута палітыкі.
Апытанне праходзіла 19-27 студзеня 2008 года. Усяго ў ім узялі ўдзел 1206 рэспандэнтаў старэйшых за 18 гадоў, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".
Па выніках даследавання высветлілася, што тры чвэрці рэспандэнтаў (75,5 працэнта) пазітыўна ставяцца да таго, што ўрад Цімашэнкі пачаў выплачваць грамадзянам іх зберажэнні ў Ашчадбанку СССР, а 42,5 працэнты ўкраінцаў лічаць, што выплата савецкіх укладанняў будзе рэалізаваная паспяхова.
Цімашэнка ўзначальвала ўрад Украіны з лютага па верасень 2005 года і з снежня 2007 года па сёння.
Юшчанка быў абраны прэзідэнтам Украіны ў канцы 2004 года. За гэты час на пасадзе прэм'ер-міністра краіны знаходзіліся Віктар Януковіч (жнівень 2006 года – снежань 2007 года) і Юры Еханураў (верасень 2005 года – жнівень 2006 года).