Невядомыя пашкодзілі будынак амбасады Чэхіі
- 6.02.2008, 15:51
“Было разьбіта шкло ў адным з вокнаў будынку, надарваны чэскі дзяржаўны сьцяг, пашкоджаны аўтамабіль, які належыць чэскай місіі. Гэта ўсё адбылося ўвечары 2-га лютага”, -- паведамілі ў амбасадзе Чэхіі ў Беларусі.
“Радыё Свабода” паведамляе, што ў амбасадзе адмовіліся камэнтаваць гэты інцыдэнт.