9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася галадоўка з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў

5

Былы дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Скрабец і яго малодшы брат Аляксандар сёньня абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.

У заяве, якую браты зрабілі сёньня раніцай, гаворыцца:

"Мы канстатуем, што ў нашай краіне па-ранейшаму зьнішчаецца грамадзянская супольнасьць. Сёньня мы аб'яўляем бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем да Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча. Мы просім усіх людзей добрай волі падтрымаць нашыя патрабаваньні", -- цытуе заяву “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках