25 красавiка 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Казуліна вырашыла дапісаць кнігу маці

6

«Кожны новы дзень апошнія два месяцы жыцця маці пачынала з слоў: «Сёння я абавязкова сяду пісаць кнігу, – распавядае малодшая дачка Аляксандра і Ірыны Казуліных Юлія. – Але сілы маці пакідалі. Яна так і не паспела кнігу напісаць».

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Казуліна памерла 23 лютага ад рака малочнай залозы. Страшную хваробу ёй дыягнаставалі ў 1997 годзе. Тады ж была зробленая аперацыя, Ірына прайшла курс хіміятэрапіі і апраменьвання. Некалькімі гадамі пазней лекар Казулінай, вядомы ў краіне мамолаг Леанід Путырскі прапанаваў ёй арганізаваць грамадскае аб'яднанне для дапамогі жанчынам, якім пастаўлены дыягназ рак малочнай залозы. Але тады Ірына Казуліна была не гатовая да такой грамадскай дзейнасці. Жаданне дапамагаць жанчынам прыйшло да яе пазней, піша газета «Завтра твоей страны».

У 2003 годзе было створанае міжнароднае грамадскае аб'яднанне «У промнях надзеі», старшынёй якога стаў Леанід Путырскі, намесніцай – Ірына Казуліна.

Арганізацыя рабіла вельмі шмат для хворых на рак жанчын. Выдавалася спецыяльная літаратура, сумесна з Амерыканскім інстытутам рака з Сіэтла была арганізаваная стажыроўка для беларускіх анколагаў-мамолагаў. У верасні мінулага года ў Менску прайшла канферэнцыя па пытаннях адвакатавання праблем захворванняў малочнай залозы.

У 2007 годзе Ірына Казуліна прыняла рашэнне лячыцца нетрадыцыйнымі метадамі. Яна адмовілася ад хіміятэрапіі, апраменьвання. Прайшла курс каскаднага сухога галадання цягам 12 дзён, потым перайшла на дыету Ласкіна. Кожны яе дзень быў распісаны па хвілінах: прыём настою з травы, фізкультура, шпацыры пешку, сон. Усё, што яна рабіла, было накіраванае на то, каб здаравець, каб арганізм аднавіўся.

– Маці вяла спецыяльны дзённік, – гаворыць Юля. – Гэтыя запісы павінны былі стаць асновай яе будучай кнігі. Яна хацела напісаць дапаможнік для жанчын, якія ўпершыню сутыкаюцца з гэтай страшнай хваробай. Хацела на сваім прыкладзе распавесці, як важна правільна і максімальна спакойна прыняць свой дыягназ і своечасова выбудаваць стратэгію барацьбы з ракам. Менавіта ў гэтым кірунку маці працавала і ў грамадскай арганізацыі «У промнях надзеі».

Юля вырашыла, што толькі вытрымкі з дзённіка не змогуць стаць кнігай. Яна будзе збіраць успаміны сяброў маці, лекараў, жанчын, з якімі Ірына Казуліна пазнаёмілася падчас лячэння.

– Тата не паверыў, што цягам года я паспею выдаць такую кнігу, – гаворыць Юля Казуліна. – Але я дала слова. Сабе, маці, якая памерла на маіх руках… Я абяцаю выдаць гэтую кнігу да ўгодкаў смерці маці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках