19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Казуліна патрабуе для бацькі змены пакарання

Малодшая дачка Аляксандра Казуліна Юлія другі раз накіравала начальніку калоніі “Віцьба-3” Віталю Агнісцікаву ліст, у якім просіць змяніць для бацькі пакаранне.

Пра гэта «Радыё Рацыія» распавёў былы адвакат палітзняволенага Ігар Рынкевіч.

Першы такі ліст Юлія Казуліна накіравала ў калонію яшчэ ў студзені. Але тады, як адзначыў Ігар Рынкевіч, адміністрацыя “Віцьбы-3” адмовілась замяніць Казуліну зняволенне на больш мяккую форму адбыцця пакарання па фармальных прычынах.

- У тым лісце сваякі прасілі пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Але, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, на гэта можна разлічваць толькі пасля адбыцця паловы тэрміна пакарання. Казулін адседзеў толькі траціну. Таму яму можна пакуль толькі замяніць знаходжанне ў калоніі на іншыя формы адбыцця пакарання, прыкладам, на абмежаванне волі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў лісце гаворка не ідзе пра просьбу аб памілаванні палітвязня.

- Гэта зусім іншая працэдура. Але, насамрэч, нішто не замінае Лукашэнку і без усялякіх зваротаў скарыстацца сваім канстытуцыйным правам амніставаць Аляксандра Казуліна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках