29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьню Сяргею Парсюкевічу афіцыйна высунута абвінавачанне

13

Лідэру віцебскіх прадпрымальнікаў палітвязьню Сяргею Парсюкевічу пракуратура высунула афіцыйнае абвінавачанне па артыкуле 364 (“гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Аб гэтым даведалася адвакатка Вера Страмкоўская пры сустрэчы са следчым Змітром Разанкам, якая адбылася сення ў будынку следчага ізалятара на Валадарскага, паведамляе сайт milinkevich.org

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны 4 сакавіка нібыта за "гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі". Раней Сяргей Парсюкевіч быў затрыманы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. 21 студзеня там ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка, пасля чаго вязьню выклікалі “хуткую” дапамогу. Аднак пазней міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з'яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе як начальнік судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках