9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заклапаціўся ўласным іміджам на Захадзе

16

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў вядомаму брытанскаму дзеячу PR-індустрыі Цімаці Бэлу папрацаваць над паляпшэннем іміджу Беларусі на Захадзе.

На сустрэчы з лонданскім піярнікам А.Лукашэнка заявіў, што ніводная з сучасных дзяржаў не можа абысціся без прафесійных PR-паслуг. "Вам спадабаецца працаваць у Беларусі - з народам і ўладамі нашай краіны, Вы зможаце ўпэўніцца, што Беларусь - сапраўды еўрапейская дзяржава", - сказаў А.Лукашэнка.

Ц.Бэл быў дарадцам па PR былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр. Яго апошнімі буйнымі кліентамі былі гнаны расейскі алігарх Барыс Беразоўскі, урад Саудаўскай Аравіі і экс-прэм'ер Тайланда Таксін Чынават.

Па ўсёй бачнасці, дапамога піярніка такога ўзроўню беларускаму лідэру сапраўды неабходная, асабліва ў святле чарговага скандалу, які грымнуў на мінулым тыдні паміж Беларуссю і ЗША. Нагадаем, Менск адклікаў свайго амбасадара з Вашынгтона, а таксама выправадзіў амерыканскага ў знак пратэсту супраць эканамічных санкцый, уведзеных Злучанымі Штатамі ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім".

Дададзім, што А.Лукашэнку, якога на Захадзе клічуць "апошнім дыктатарам Еўропы", забаронены ўезд у ЗША і Еўразвяз на падставе абвінавачванняў у аўтарытарным кіраванні і рэпрэсіях па дачыненні да палітычных дысідэнтаў.

Нагадаем, што ўлады ўжо спрабавалі “палепшыць” уласны імідж у вачах народа. З пачатку кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года і па сёння ў Беларусі праходзіць акцыя “За Беларусь”.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках