9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай калёніі 52-гі дзень галадае расеец

9

Пра гэта “Радыё Свабода” паведамілі ягоныя бацькі і прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які пазнаёміўся з Мікалаем Костышавым у менскай калёніі № 1.

Паводле зьвестак, расеец атрымаў 12 год за бандытызм, але віны сваёй не прызнаў і дамагаецца перагляду ягонай справы. Таксама Мікалай Костышаў сьцьвярджае, што яго судзілі завочна і не далі магчымасьці скарыстаць абарону.

Паводле Мікалая Аўтуховіча, некалькі дзён таму Мікалая Костышава перавялі зь менскай калёніі ў калёнію № 10 у Наваполацку. Як цяпер пачуваецца вязень, невядома. Дзяжурны калёніі паведаміў, што М. Костышаў знаходзіцца ў карантыне.

Раней Мікалай Костышаў перадаваў на волю адкрыты ліст да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Вязень прасіў перавезьці яго ў Расею і перагледзець ягоную справу там, бо ён “не давярае беларускай судовай сыстэме”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках