У Еўропе пройдзе акцыя «Аддай голас Беларусі!»
4- 18.03.2008, 9:01
Агульнаеўрапейская акцыя «Give Belarus a voice» («Аддай голас Беларусі») пройдзе ў ноч з аўторка на сераду 18-19 сакавіка.
Уночы ў цэнтрах еўрапейскіх гарадоў помнікам завяжуць раты, што мае сімвалізаваць адсутнасць свабоды слова ў нашай краіне. Здымкі з акцыі будуць размешчаныя ў мясцовай прэсе і на старонцы www.jef.eu. Акцыю каардынуе моладзевы рух JEF, паведамляе Еврорадио.
Паведамляецца, што яе мэта - звярнуць увагу маладых еўрапейцаў на пастаянны гвалт над правамі чалавека ў Беларусі і на адсутнасць свабоды слова.
Акцыя пройдзе ў ноч з аўторка на сераду 18-19 сакавіка, таму што ў гэтыя дні ў 2006 годзе ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, якія былі сфальсіфікаваныя.