23 красавiка 2024, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін узнагароджаны ордэнам Кастуся Каліноўскага

5

Такое рашэнне прыняў камітэт па ўзнагародах аб'яднання “Спадчына”. Першым ордэнам нядаўна быў узнагароджаны лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч.

У сувязі з 90-годдзем БНР прынятае рашэнне аб узнагароджанні рознымі ўзнагародамі цэлага шэрагу вядомых у краіне і за яе межамі людзей.

Так, срэбным пярсцёнкам з гербам "Пагоня" ўзнагароджваюцца: Фёдар Нюнька, вядомы дзеяч Саюза беларусаў Літвы, а таксама мастак Леанід Шчамялёў.

Медалём Цёткі (Алаізы Пашкевіч) – за актыўны і самаадданы ўдзел у праваабарончым руху і вызваленні палітвязняў узнагароджаныя: Вольга Казуліна (дачка палітвязня) і Надзея Сармант.

Медалём Льва Сапегі ўзнагароджаны каардынатар Хартыі'97 Андрэй Саннікаў – "за паслядоўнае адстойванне ідэалаў незалежнасці".

Медалём Васіля Быкава "За праўду ў творчасці" ўзнагароджаныя Алесь Пашкевіч (за кнігу "Пляц Волі" і Алесь Рыбак (за стварэнне дылогіі "Трэба было жыць" і "Галаброды").

Акрамя таго, 24 чалавекі, якія працавалі ў "Камітэце-37", узнагароджаныя медалём "Абаронцу пакутнікаў Беларусі”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках