9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША нагадалі беларускаму рэжыму пра абавязальніцтвы перад АБСЕ

5

Злучаныя Штаты Амерыкі, увёўшы санкцыі супраць прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» і некаторых асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі, ніякім чынам не парушылі ўзятыя на сябе абавязальніцтвы перад АБСЕ. Такую заяву 13 сакавіка ў Вене зрабіў часовы павераны ЗША Кайл Скот перад Пастаяннай радай АБСЕ.

«Нашы дзеянні цалкам адпавядаюць нашым абавязальніцтвам як перад АБСЕ, так і перад беларускім народам», – заявіў прадстаўнік ЗША.

«Згодна з нашым пагадненнем, дасягнутым у Маскве ў 1991 годзе, «абавязальніцтвы, прынятыя ў сферы чалавечага вымярэння АБСЕ, з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасці ўсіх краін-удзельніц і не з'яўляюцца выключна ўнутранымі справамі гэтай дзяржавы», – нагадаў Кайл Скот.

Паводле яго слоў, ЗША «асабліва расчараваныя абвінавачваннем у тым, што нашы дзеянні з'яўляюцца замахам на суверэнітэт урада Беларусі або накіраваныя на атрыманне нейкай пазапраўнай выгады».

«Гэта з'яўляецца абсалютнай няпраўдай», – падкрэсліў прадстаўнік ЗША.

Скот паведаміў, што ЗША неаднаразова і паслядоўна інфармавалі ўлады Беларусі пра тое, што Белы дом працягне рабіць пэўныя крокі ў дачыненні службоўцаў, адказных за парушэнні правоў чалавека, роўна як і ў дачыненні арганізацый, якія з'яўляюцца ўласнасцю гэтых людзей або змешчаных пад іх кантролем, паведамляе АФН.

«Нашы санкцыі накіраваныя толькі супраць тых, хто непасрэдна датычны да парушэння правоў чалавека; яны не накіраваныя супраць беларускага народа. Мы насамрэч спрабуем дапамагчы народу Беларусі скарыстацца асноўнымі неад'емнымі свабодамі. Мы адзначаем, што шматлікія з краін-сяброў АБСЕ таксама ўжылі санкцыі ў дачыненні асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», – сказаў ён.

Скот заклікаў беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Казуліна і тым самым «спрыяць дыялогу па паляпшэнні стасункаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках