9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны ў Менску амэрыканскі адвакат утрымліваецца ў турме КДБ?

1

Разам з грамадзянінам ЗША адвакатам Эмануілам Зэльцэрам 12 сакавіка ў Менску была затрымана ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Блузкова), якая мае грамадзянства Расеі.

У консульскім аддзеле амбасады Расеі ў Беларусі “Радыё Свабода” пацьвердзілі: “Так, грамадзянка Расеі Ўладлена Блузкова была затрымана 12 сакавіка. 15 сакавіка яна зьмешчана ў сьледчую турму КДБ. Справу расьсьледуе сьледчая ўправа КДБ”.

Нагадаем, да гэтага часу КДБ і МУС не пацьвярджалі факт затрыманьня грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра і ягонай сакратаркі Ўладлены Функ (Блузковай), пра што казалі сваякі вядомага адваката.

Паводле сваякоў, Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны 12-га сакавіка ў аэрапорце Менск-2 па прылёце з Лёндану. Зэльцэр лічыцца экспэртам ў справах барацьбы з адмываньнем грошай. Вядома, што Эмануіл Зэльцэр адзін час аказваў адвакацкія паслугі былому кіраўніку справамі расейскага прэзыдэнта Паўлу Барадзіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках