24 красавiка 2024, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка ЗША: «Мэта Амерыкі і Еўразвяза – вызваленне Аляксандра Казуліна»

3
Амбасадарка ЗША: «Мэта Амерыкі і Еўразвяза – вызваленне Аляксандра Казуліна»

У Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага Звязу агульная мэта – каб у Беларусі паважаліся правы чалавека і выконваліся дэмакратычныя стандарты. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» 18 сакавіка заявіла кіраўніца амерыканскай амбасады ў Менску Карэн Сцюарт, каментуючы вынікі сустрэчы з кіраўніцтвам ЕЗ у Брусэлі.

«Мы падзяляем і больш пэўную мэту – вызваленне Аляксандра Казуліна», – адзначыла дыпламатка.

"Еўразвяз распрацоўвае свае падыходы, каб данесці гэтую заклапочанасць да беларускіх улад, – паведаміла амбасадарка. – Мы, ЗША, – адна краіна, а Еўразвяз – гэта звяз краін, і, безумоўна, ёсць некаторыя разыходжанні ў тактыцы. Але нашы пазіцыі застаюцца вельмі блізкімі і скаардынаванымі ў тым, што тычыцца стратэгічнага падыходу".

Па словах Карэн Сцюарт, амерыканскі бок спрабуе высветліць, чым выкліканая рэкамендацыя афіцыйнага Менска скараціць колькасць амбасады ЗША. "Мабыць, яны хочуць, каб наша амбасада мела роўна столькі ж супрацоўнікаў, колькі беларуская амбасада ў ЗША. Але мы не лічым, што Венская канвенцыя аб дыпламатычных стасунках патрабуе такой роўнасці. Так што мы працягваем абмяркоўваць іх просьбу", – сказала амбасадарка.

Каб палепшыць двухбаковыя стасункі, падкрэсліла К.Сцюарт, беларускія ўлады "павінны выканаць абавязальніцтва вызваліць усіх палітвязняў".

12 сакавіка амбасадарка ЗША пакінула Беларусь пасля паўторнай настойлівай рэкамендацыі беларускага боку. Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў 7 сакавіка быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у дачыненні канцэрна "Белнафтахім".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках