Правал у будаўнічай галіне прывядзе да адстаўкі міністра?
1- 19.03.2008, 11:04
На пачатак наступнага тыдня вызначаецца пашыраная нарада ўрада, на якой будуць падведзеныя вынікі эканамічнага развіцця краіны за студзень – люты бягучага года.
Зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы цяпер узмоцнена рыхтуюць адпаведныя дакументы і зводзяць разам статыстычныя дадзеныя, каб здаць справаздачу па паспяховым выкананні прагнозных заданняў.
Самае складанае – гэта паўстаць перад прэм'ерам-міністрам і сваімі калегамі ў выгодным святле, міністру архітэктуры і будаўніцтва Аляксандру Селязнёву, піша «Ежедневник».
Правал у будаўнічай галіне ў гэтым годзе настолькі відавочны і істотны, што ўжо пачалі пагаворваць пра тое, што міністру неабходная замена.
На гэта, зрэшты, пакуль двухсэнсоўна, было зважанае самім Аляксандрам Лукашэнкам на нарадзе 28 лютага, прысвечанай як раз нездавальняючай працы будаўнічай галіны. Нагадаем, тады кіраўнік дзяржавы адкрыта заявіў, што праца галіны «цалкам разваленая. Мы не можам быць задаволеныя ні тэмпамі, ні якасцю, ні цаной будаўніцтва, якое ажыццяўляецца ў Беларусі».
А.Селязнёву, уласна, няма чаго было запярэчыць, асабліва па жыллёвым будаўніцтве. Можна сказаць, што не яго, а ён сам (міністр) адкрыта прыпсаваў кватэрнае пытанне, якое для большасці беларускіх грамадзян з'яўляецца самым надзённым і актуальным.
Дадзеныя Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі за два мінулыя месяцы 2008 года ўпарта сведчаць пра падзенне ў Беларусі тэмпаў будаўніцтва жылля. Паводле афіцыйнай статысткі было ўведзена ў эксплуатацыю 502,5 тыс. кв. м жылля, што на 45,6 тыс. «квадратаў» (або 8,3%) менш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года.
Поўны правал назіраўся ў сталіцы. За два месяца ў Менску ўведзеныя ў эксплуатацыю 32,1 тыс. кв. м жылля, што складае ўсяго каля 7% агульнанацыянальнага паказчыку.
Менш, чым у Менску, было пабудавана за два месяца толькі на Магілёўшчыне (30,1 тыс. кв.м). Зрэшты, не лепш сітуацыя з будаўніцтвам жылля на Гарадзеншчыне (32,6 тыс. кв. м) і Віцебшчыне (55,3 тыс. кв. м). Больш-менш добра будаўнікі працуюць у Берасцейскай (здадзеныя ў эксплуатацыю 108,5 тыс. кв. м жылля) і асабліва ў Менскай (183,0 тыс. кв. м) абласцях.
Аналізуючы вынікі працы будаўнічай галіны за студзень – люты, на падставе агульнай лічбы па ўводзе жылля трэба абавязкова ўлічыць, што 42,8% ад агульнага ўводу жылля (215 тыс. кв. м) прыйшлося на сяло. Калі да гэтага дадаць аб'ёмы ўводу «квадратаў» у малых населеных пунктах (каля 85 тыс. кв. м), то за два месяцы на долю буйных гарадоў застаецца толькі 200 тыс. кв. м жылля.
Такім чынам, кожнаму мінчуку «перапала» па 0,1 кв. м, а калі да жыхароў сталіцы дадаць яшчэ насельніцтва ўсіх абласных цэнтраў, то ім усім па сукупнасці дасталася ўсяго па 0,05 кв. м новага жылля.
У вядомай меры памяншэнне аб'ёмаў уводу жылля ў гарадах – гэта следства яго дарагоўлі. За сродкі насельніцтва, якія з'яўляюцца галоўнай крыніцай фінансавання жыллёвага будаўніцтва, за студзень – люты было пабудавана на 2,8% менш жылля, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.
Але больш «падкачалі» банкі, якія ў першыя два месяцы паменшылі выдачу крэдытаў пад жыллёвае будаўніцтва. Гэта прывяло да таго, што метраж пабудаваных на крэдыты кватэр паменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2007-га больш як на чвэрць – на 25,6%.
Гэта ўжо, праўда, пытанне не да міністра архітэктуры і будаўніцтва, а да старшыні Нацыянальнага банка. Так што не выключана, што на нарадзе перад Сідорскім адказваць будзе не толькі міністр будаўніцтва Селязнёў, але і кіраўнік Нацбанку Пракаповіч