9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя сьцягі ў гонар герояў БНР

Бел-чырвон-белы сьцяг зноў залунаў над Віцебскам. Гэтым разам ён зьявіўся 19 сакавіка каля 9-й вечара на даху трохпавярховага жылога дому па вуліцы Горкага.

Паводле зьветак мясцовага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцяга была прымацавана цыдулка наступнага зьместу: "Гонар і пашана выдатнай паэтцы, нязломнай Ларысе Геніюш, якая адмовілася ад савецкага грамадзянства і да апошніх дзён жыцьця заставалася грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. "Як жыць, дык жыць для Беларусі, а безь яе – зусім ня жыць! Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".

Барыс Хамайда нагадаў “Радыё СвабодА”, што сьцяг у гонар выбітнай беларускай паэткі – гэта чарговы этап "Бел-чырвона-белага маратону", абвешчанага да 90-х угодкаў БНР легендарным Міронам. Сьцяг у гонар Ларысы Геніюш стаўся семнаццатым па ліку нацыянальным сымбалем, узьнятым у Віцебску на знак памяці пра падзеі 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках