9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планы наконт святкаваньня Дня Волі не мяняюцца

12
Планы наконт святкаваньня Дня Волі не мяняюцца

Збор удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі -- 25 сакавіка ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа. Аб гэтым заявілі арганізатары акцыі.

Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзеньне маніфэстацыі да 90 угодкаў БНР 25 сакавіка па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Арганізатары святкаваньня Дня волі з гэтым не згодныя. Яны знялі з сябе ўсю адказнасць за правядзенне акцыі, і заявілі, што “планы не мяняюцца” – збор удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа.

Сёньня заяўнікаў сьвяткаваньня 25 сакавіка выклікалі на сустрэчу ў Менскі гарвыканкам.

“Ніякіх перамоваў з намі не вялі, а толькі зачыталі рашэньне гарвыканкаму, у якім дазваляецца “традыцыйны” маршрут шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Нас гэта не задавальняе, і мы разам напісалі заяву, што здымаем з сябе адказнасьць за гэтую дэманстрацыю. Не адпавядае значнасці свята такі маршрут. Улада як ваявала ўвесь час з гэтым святам, так і працягвае ваяваць. Я прынёс чыноўнікам два тамы архіваў БНР, але ім не гэта патрэбна было. Так што, планы не мяняюцца. Людзі ведаюць інфармацыю,”— паведаміў прэс-цэнтру Хартыі'97 адзін з заяўнікаў сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР, лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі.

Нагадаем, што сёлета правядзенне акцыі на Дзень Волі плануецца па новым маршруце. Збор а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа, шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцам Валадарскага, Гарадскі Вал, канчатковым пунктам павінен стаць помнік Максіму Багдановічу, каля опернага тэатра. Цягам акцыі плануюцца ўскласці кветкі да помнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча і Максіма Багдановіча.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках