Зінаіда Бандарэнка: «У Дзень Волі збяруцца аднадумцы і проста добрыя людзі»
9- 21.03.2008, 12:31
25 сакавіка – 90-гадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі. У найноўшай гісторыі, у незалежнай Беларусі гэтае свята атрымала другое дыханне.
У любой нармальнай дзяржаве такая дата святкавалася б на афіцыйным узроўні. Аднак Дзень БНР – Дзень Волі – усё роўна, як і кожны год, будзе адзначацца публічна. 25 сакавіка, плошча Якуба Коласа, 18-00.
«Чаму Вы пойдзеце на святочную дэманстрацыю?» – на гэтае пытанне www.ucpb.org адказвае вядомая тэлевядучая, народная артыстка Беларусі Зінаіда БАНДАРЭНКА.
– У першую чаргу проста для таго, каб людзі ведалі, што ёсць такі святочны дзень. Гісторыю нашай краіны так зламалі, што шмат хто не ведае, наколькі важнай з'яўляецца гэтая дата. На афіцыйным узроўні пра гэта – цішыня. А гэта ж сапраўдны Дзень незалежнасці Беларусі.
Акрамя таго, ужо ад аднаго таго, што там збіраюцца аднадумцы, проста добрыя людзі, хочацца туды ісці. На любой такой акцыі бачыш светлыя твары, чыстыя, шчырыя вочы.