9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы могуць звяртацца па амерыканскую візу ў любой краіне?

14

Як паведамілі "Еўрарадыё" ў амбасадзе ЗША ў Варшаве, у сувязі са спыненнем выдачы візаў у Мінску беларусы, як і грамадзяне іншых краінаў, могуць звяртацца па амерыканскія візы ў любой краіне свету.

Але пры гэтым значна зніжаецца шанец на атрыманне візы, бо ў такім выпадку цяжэй даказаць сувязь з краінай сталага пражывання.

У амбасадзе ЗША ў Кіеве беларускія грамадзяне змогуць атрымаць амерыканскую візу толькі ў тым выпадку, калі пацвердзяць факт свайго сталага пражывання на тэрыторыі Украіны. Таксама нам паведамілі, што можна прыехаць у Кіеў і паспрабаваць патлумачыць сітуацыю афіцэру.

У выпадку, калі беларусаў дапусцяць да падачы дакументаў на візу ў амерыканскай амбасадзе ў Кіеве, ім давядзецца заплаціць на 31 долар большы консульскі збор, чым у Мінску.

У амбасадзе ЗША ў Маскве пакуль не валодаюць ніякай інфармацыяй наконт выдачы візаў беларускім грамадзянам і просяць звяртацца пазней.

Нагадаем, учора ў Дзярждэпартаменце ЗША Еўрарадыё падкрэслілі, што спыненне выдачы візаў – часовая мера, і параілі сачыць за сайтам амерыканскай амбасады ў Мінску, дзеля атрымання большай візавай інфармацыі. Аднак там няма ніякіх паведамленняў апроч інфармацыі аб прыпыненні выдачы візаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках