Максім Багдановіч перашкодзіў Лукашэнку
18- 21.03.2008, 14:48
Помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу, размешчаны каля тэатра оперы і балета ў Менску, будзе перамешчаны да вуліцы, названай імем паэта.
Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", такое рашэнне прынятае ў пятніцу падчас азнаямлення Аляксандра Лукашэнкі з ходам рэстаўрацыі і рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.
Як заявіў міністр культуры Уладзімір Матвейчук, "ёсць шмат пунктаў гледжання наконт пераносу помніка". "Ёсць прапанова перанесці яго ў бок вуліцы Багдановіча", – сказаў міністр. Ён паведаміў, што на месцы помніка плануецца стварыць архітэктурны ансамбль, дзе будзе пабудаваны фантан і скульптурныя кампазіцыі.
"Адзін з аўтараў помніка (М.Багдановічу –ІФ) супраць яго пераносу. Нашы "свядомыя" толькі і чакаюць гэтага рашэння", – заявіў міністр.
У гэтым звязку А.Лукашэнка адзначыў: "Лічыце, што рашэнне сёння прынятае (аб пераносе помніка – ІФ)". "Лагічна па зместу ўсё зразумела, рабіце і пераносьце", – сказаў А.Лукашэнка.