23 красавiка 2024, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея «здала» Казуліна

53
Расея «здала» Казуліна

Расея расцэньвае крок ЗША па ўвядзенні абмежавальных мер эканамічнага характару ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім" як “палітызаваны”. Пра гэта заявіў 21 сакавіка ў Менску старшыня ўрада Расейскай Федэрацыі Віктар Зубкоў паводле вынікаў пасяджэння савета міністраў так званай "саюзнай дзяржавы".

На думку Віктара Зубкова, такія дзеянні Злучаных Штатаў узмацняюць ціск на Беларусь.

Кіраўнік расейскага ўрада сказаў: "Замест выбудоўвання дыялогу і адмены абмежавальных мер Вашынгтон у сваіх інтарэсах працягвае ўзмацняць ціск на Беларусь. І усё гэта адбываецца на фоне пазітыўных крокаў беларускага кіраўніцтва". Прыкладам тут з'яўляюцца апошнія дасягненні ў развіцці рынкавай эканомікі Беларусі, падкрэсліў Віктар Зубкоў.

Такія дзеянні ЗША цяжка ўпісваюцца і ў міжнародны прававы кантэкст міждзяржаўных стасункаў, адзначыў расейскі прэм'ер. "Мы заклікаем Вашынгтон перагледзець сваю лінію ў дачыненні Беларусі і яе камерцыйных структур", – рэзюмаваў ён.

Нататка www.charter97.org: Расейскі прэм'ер-міністр ні слова не сказаў пра тое, завошта былі ўведзеныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Прычына ўвядзення санкцый з боку ЗША – адмова ўлад Беларусі вызваліць палітвязняў. Сёння ў зняволенні знаходзяцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы лідэр Андрэй Кім і лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

Такім чынам відавочна, што Расеі напляваць на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, у адрозненне ад Еўразвяза і ЗША, якія шмат гадоў патрабуюць ад беларускіх улад вызваліць вязняў сумлення, правесці ў краіне свабодныя выбары, забяспечыць правы і свабоды беларусаў.

Больш за тое, расейскія ўлады працягваюць ігнараваць лёс экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, які падчас сваёй выбарчай кампаніі пазіцыянаваў сябе як прарасейскі палітык. За свабоду Казуліна сёння змагаюцца зноў жа ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках