9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Нью-Ёрку абвесціў 25 Сакавіка Днём беларускай незалежнасьці

12
Мэр Нью-Ёрку абвесціў 25 Сакавіка Днём беларускай незалежнасьці

Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг зьвярнуўся да беларускай дыяспары з нагоды 90-х угодкаў БНР і абвясьціў дзень 25 сакавіка 2008 году ў сваім горадзе Днём беларускай незалежнасьці.

“Усе жыхары Нью-Ёрку горача чакаюць дня, калі беларусы будуць жыць дэмакратычна, у міры і дабрабыце”, -- гаворыцца ў звароце Майкла Блумбэрга, дасланым Беларуска-амэрыканскаму задзіночаньню.

“Больш за стагодзьдзе Нью-Ёрк зьяўляецца цэнтрам беларускай культуры ў Злучаных Штатах і месцам, дзе беларусы рэалізоўвалі свае мары цераз цяжкую працу, самаадданасць і аб'яднаны дух”, – заявіў мэр Нью-Ёрку.

“Сёньня мы ўшаноўваем гэтых смелых людзей, чыя адданасьць справе свабоды служыць натхненьнем для ўсіх нас... Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне сьвяткуе 90-ю гадавіну Беларускай Незалежнасьці ад Расейскай імпэрыі. Свабода была трагічна кароткай, але моцнае жаданьне гэтай арганізацыі на свабоднае волевыяўленьне да гэтага часу рухае яе агульным духам”, -- сьцвярджае Майкл Блумбэрг.

У звароце мэра Нью-Ёрку даецца высокая ацэнка грамадзкай працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня як плённай і каштоўнай і дзеля беларусаў, і дзеля ўсяго грамадзтва.

Зварот мэра Ню-Ёрку заканчваецца словамі: “Я, Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку, у прызнаньне гэтай важнай гадавіны БНР, аб'яўляю аўторак 25-га сакавіка 2008 году ў горадзе Нью-Ёрку Днём Беларускай Незалежнасьці”.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках