9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандар Скрабец за час галадоўкі страціў 20 кілаграмаў

4

Аляксандар Скрабец, які трэці тыдзень праводзіць галадоўку, патрабуючы вызваленьня палітвязьня Аляксандра Казуліна, сёньня на кароткі час страціў прытомнасьць. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў яго старэйшы брат Сяргей.

“Родныя ўжо зьбіраліся выклікаць “Хуткую дапамогу”, але Саша прыйшоў у сябе і забараніў гэта зрабіць”, -- паведаміў Скрабец.

Сяргей Скрабец гаворыць, што за два тыдні ягоны брат страціў каля 20 кіляграмаў вагі:

“Але, нягледзячы на гэта, мы будзем працягваць акцыю. Я маю даволі вялікі досьвед у гэтай справе. І сёньня я патлумачыў брату, што трэба рабіць, каб лепш пераносіць галадаваньне”.

Да галадоўкі братоў Скрабцоў далучыліся Алег Алкаеў – былы начальнік СІЗА-1 у Менску, які цяпер жыве ў Нямеччыне, Тацяна Ваніна – намесьніца старшыні аргкамітэту для стварэньня Беларускай партыі працы, ды іншыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках