9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаватыя ў аварыі Менцюкі зніклі

41

Сваякі і міліцыя не могуць знайсці Рамана і Вольгу Мянцюк, якія ехалі з хуткасцю 160 км у гадзіну 2 сакавіка па трасе Менск–Мікашэвічы, паведаміла "Інтэрфаксу" у аўторак сястра Вольгі Алена.

"Ужо некалькі дзён мы не ведаем, дзе знаходзяцца Раман і Вольга. Да мяне неаднаразова тэлефанавалі і прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія вядуць іх пошук", – паведаміла Алена.

Паводле яе слоў, "Вольга і Раман на мінулым тыдні з'ехалі з кватэры, якую здымалі ў Завадскім раёне Менска, дагэтуль іх месцазнаходжанне невядомае. Іх мабільныя тэлефоны не адказваюць".

"Мне б таксама хацелася ведаць, дзе яны знаходзяцца", – падкрэсліла сястра Вольгі.

"Апошнім разам я іх бачыла ў мінулую суботу. Яны вярнуліся ў Менск з Масквы, куды ездзілі для ўдзелу ў перадачы", – распавяла суразмоўца агенцтва.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", у дачыненні Р.Менцюка, які 2 сакавіка ехаў з хуткасцю 160 км/гадзіну, была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён падазраецца ў грубым парушэнні ПДР, якое пацягнула менш цяжкія наступствы. "У машыне знаходзілася яго нявеста Вольга, якая атрымала траўмы", – удакладнілі ва УУС.

Мера спынення ў дачыненні Р.Менцюка не ўжывалася, артыкул, па якім у дачыненні яго ўзбуджаная крымінальная справа, прадугледжвае да 2 гадоў пазбаўлення свабоды, удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Каб спыніць машыну з Менцюкамі супрацоўнікі ДАІ ўсталявалі “жывы шчыт” з аўтамабіляў з людзьмі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках