Падчас акцыі ў Менску затрыманыя грамадзяне Польшчы і Украіны
1- 26.03.2008, 12:14
Грамадзяне Польшчы і Украіны затрыманыя 25 сакавіка ў Менску падчас вулічнай акцыі беларускай апазіцыі, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння БНР.
Ва УУС Маскоўскага раёна дастаўленыя студэнты з Кракава Гжэгож Лабус і Павел Яшын. Паведамляецца таксама пра затрыманне Юрыя Бірук з Украіны.
Пазней «Інтэрфакс» паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі ўсталявалі асобы двух польскіх студэнтаў і адпусцілі іх з РУУС. "Пратаколы на іх не складалі", – удакладнілі ў кіраванні.
Пра лёс украінца Юрыя Бірука пакуль нічога не вядомае.
Паводле папярэдніх дадзеных, усяго затрыманыя каля 100 чалавек, яны дастаўленыя ў кіраванне міліцыі Маскоўскага, Савецкага і Партызанскага раёнаў сталіцы. Сярод іх — карэспандэнты газеты «Наша ніва» Андрэй Лянкевіч і Сямён Печанко.