9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі амапаўцы запіхвалі Яўгена Афнагеля ў аўтазак, у яго з рота хвастала кроў»

13

Удзельнікі дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску паведамляюць прэс-цэнтру Хартыі’97 страшныя падрабязнасці ўчорашніх збіванняў АМАПам людзей.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Ілля Сугака быў сведкам, як затрымлівалі актывіста «Маладога Фронту» Яраслава Грышчэню. «Яго схапілі ля Палаца мастацтваў. З пабітай галавой яго цягнулі ў аўтобус у напаўпрытомным стане», – распавядае Ілля.

Моладзевая актывістка Паліна Кур’яновіч бачыла, як збівалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Мікіту Шуцянкова. Паводле яе слоў, у яго быў зламаны храсток вуха, моцна цякла кроў.

Жорстка збілі пры затрыманні актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля.

«Калі амапаўцы запіхвалі Яўгена Афнагеля ў аўтазак, кроў хвастала ў яго з рота», – распавяла Паліна Кур’яновіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках