9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Шуцянкоў: «Амапаўцы вырвалі ў мяне з рук еўрапейскі сцяг і парвалі яго»

5

«Нас затрымалі на праспекце Незалежнасці ля рэдакцыі «Вечернего Минска». Амапаўцы ўзялі нас у кола і з усіх бакоў пачалі ціснуць. У мяне вырвалі еўрапейскі сцяг і парвалі яго. Потым зрабілі «калідор» і, штурхаючы і збіваючы нас дубінкамі па нагах і галовах, прапусцілі праз яго» , – распавядае прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Мікіта Шуцянкоў.

Па словах Шуцянкова, потым затрыманых пагрузілі ў аўтобус і прывезлі ў Савецкі РУУС. У аўтобусе сядзелі супрацоўнікі ўнутраных войскаў. У РАУС затрыманыя сядзелі да 4 раніцы. Іх прымусілі зняць рамяні і шнуркі. Потым усіх адвезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна.

Сёння ў судзе Партызанскага суду Шуцянкова прысудзілі да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках