9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь далучаецца да «Адзінага свету»

Беларусь далучаецца да «Адзінага свету»

У сераду 5 сакавіка ў Гародні і адначасова ў Брусэлі, Бухарэсце, Любляне, Мадрыдзе, Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Сафіі, Вене і Вашынгтоне стартуе сусветны фэст дакументальнага кіно "Адзіны свет-2008", прысвечанага праблеме абароны правоў чалавека.

У Гародні фэст "Адзіны свет-2008" пачнецца паказам дакументальнай стужкі "Cuba libre!" ("Свабодная Куба").

"Cuba libre" – назоў папулярнага кубінскага напою. З такім жа лозунгам у 1959 годзе прыйшоў да ўлады Фідэль Кастра, які стварыў таталітарны рэжым, парушаючы фундаментальныя правы чалавека на Кубе. Правадыром па сённяшняй Кубе стаў Освальд Паю Сардзінас – вядомы кубінскі дысідэнт, лідэр Руху Варэла, накіраванага на негвалтоўнае змяненне наяўнага ў краіне рэжыму.

У Гародні будуць прадстаўленыя фільмы: «Тыбет: страчаныя людзі» (Tibet: Lost People), «Хто ўбачыць, той паверыць» (Seeing is Believing), «Калок № 12 – Косава 1999» (Stake no.12 – Kosovo 1999), «Чалавечыя парэшткі» (Human Remains – фільм пра асабістае жыццё дыктатараў Гітлера, Мусаліні, Сталіна, Франка, Мао Цзэдуна). Усе фільмы, якія будуць дэманстравацца ў Гародні, дубляваныя па-беларуску.

"Адзіны свет-2008" з'яўляецца адным з вядучых фэстаў у свеце, прысвечаных тэматыцы правоў чалавека, і праходзіць ужо 10-ым разам. Фэст праводзіцца чэшскай арганізацыяй "People in Need". У Беларусі фэст арганізаваны ўпершыню з ініцыятывы руху «За Свабоду».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках