23 красавiка 2024, aўторак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Том Стопард: «Максімальная мэта – свабодная Беларусь»

Том Стопард: «Максімальная мэта – свабодная Беларусь»

Знакаміты драматург Том Стопард у інтэрв'ю «The Observer» распавядае, чаму ён падтрымлівае беларускі «Свабодны тэатр».

Як піша «The Observer», беларускі «Свабодны тэатр» быў створаны ў 2005 годзе з мэтай пастаноўкі непадцэнзурных спектакляў, у адказ на аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які душыць свабоду выяўлення гэтаксама, як і палітычную апазіцыю. У жніўні 2007 года спектакль тэатра быў штурмам узяты міліцыяй, і 50 чалавек былі арыштаваныя. Цяпер «Свабодны тэатр» прывёз свае працы ў Лондан. Том Стопард (Tom Stoppard) тлумачыць, чаму ён падтрымлівае гэты тэатр.

З чаго ўсё пачалося?

– У 2005 годзе я атрымаў e-mail ад беларускага «Свабоднага тэатра». Яны рассылалі электронныя лісты драматургам у Амерыцы і Англіі, аб'яўляючы пра сваё існаванне і спадзяючыся на падтрымку. Я адказаў ім і спытаў, ці хочуць яны, каб я прыехаў у Менск? Яны адказалі, што гэта было б выдатна.

Якія былі вашы першыя ўражанні?

– Апынулася, што ўсё было вельмі смела і даволі жудасна – ім няма дзе было працаваць, па-сутнасці яны былі па-за законам у сваёй аўтарытарнай дзяржаве. Я пазнаёміўся з мужам і жонкай (Наталля Каляда і Мікалай Халезін – кіраўнікі «Свабоднага тэатра – заўв. Хартыі), гэтымі неверагоднымі маладымі людзьмі, якія цалкам аддаюцца сваёй справе. Яны стварылі тэатр і дзейнічалі па-за межамі афіцыйнай культуры, што зрабіла іх вельмі падазронымі і непапулярнымі з пункту гледжання дзяржавы. Акцёры, якія далучыліся да іх, былі пакараныя шляхам звальнення з дзяржаўных тэатраў.

Ці правакавалі вашу падтрымку гэтага тэатра адгалоскі былой Чэхаславакіі?

– Я атрымаў ліст ад іх з прычыны сваёй датычнасці да тых падзей, але галоўным заахвочвальным фактарам для мяне быў змест самога лісты – яны практычна нічога не прасілі. Гэта была дзіўная сітуацыя: з аднаго боку, яна была такая ж, якая назіралася ў старыя, страшныя часы ў Чэхаславакіі пры Гусаке (Husak) у 80-я гады; з другога – у нейкім сэнсе іх сітуацыя была яшчэ горшай. У Менску я сустракаўся з сябрамі і сваякамі тых людзей, якія былі выкрадзеныя і забітыя. Але, у адрозненне ад камуністычнага таталітарызму, усё адбывалася ў адкрытую: там былі арганізацыі, якія друкавалі брашуры, дзе было адзначанае, хто яны і завошта змагаюцца.

Чаму аўдыторыі за межамі Беларусі важна ўбачыць іх працу?

– Прычына для прыезду – тое, што гэта неверагодны досвед і перажыванні. Спектакль «Быць Гаральдам Пінтэрам» (Being Harold Pinter) проста разбіў мяне. Яны папрасілі ў Пінтэра дазволу на пастаноўку яго прац; я напісаў яму пра гэтым ж, і ён быў незвычайна высакародны. Гэты спектакль – калаж з прац Гаральда, прамовы пры ўручэнні яму Нобелеўскай прэміі, аб'яднанымі з лістамі беларускіх дысідэнтаў. У іх лісце было сказанае, што яны знаходзяць надзею, гастралюючы за межамі Беларусі. Але гэта – не адзіны пункт, пра які ішла гаворка. Іх мэта – гэтая поўнае змяненне палітычнай сітуацыі ў краіне; іх максімальная мэта – гэта свабодная Беларусь.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках